Ялінка з гумовых колаў (фотафакт)
Вось такую арыгінальную ялінку паставілі работнікі СВК «Сянькоўшчына» Слонімскага раёна на калгасным двары.
І далёка ў лес не трэба хадзіць, бо старых гумовых колаў вакол валяецца мноства. Таму, работнікі гаспадаркі сабралі колы, паклалі іх адно на адно і… выйшла навагодняя ялінка. Крыху ўпрыгожылі яе, падключылі гірлянды, якія ўвечары нават свецяцца. З такой ялінкай і будуць вяскоўцы сустракаць Новы год. «Якая зіма – такая і ялінка!», — жартуюць яны.
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонімскі раён