У непрызнанай ДНР ствараецца піянерская арганізацыя
Увайсці ў яе можа кожны школьнік ва ўзросце ад 9 да 14 гадоў.
Больш падрабязна распавядзе наш украінскі карэспандэнт Марцін Война:
– Піянерская арганізацыя ДНР цалкам капіюе аналагічную моладзевую арганізацыю часоў Савецкага Саюза. Гэта і прылюдная клятва пры ўступленні ў піянеры, і чырвоныя гальштукі, і ўрачыстыя лінейкі.
Праўда, з галоўным ідэалагічным сімвалам узнікла праблема. Калі на сцягах і значках піянераў СССР была выява “дзядулі Леніна”, то цяпер гэтая ідэалагема непрынятая нават у Данецку. Спярша данецкіх піянераў хацелі было назваць “захарчата”, у гонар цяперашняга кіраўніка непрызнанай ДНР Аляксандра Захарчанкі. Уршэце рэшт, вызначыліся і з назвай: піянеры ДНР называюцца “захараўцы”.
Праўда, самому Аляксандру Захарчанку такая назва не спадабалася, ён назваў яе “падхалімствам”.
Мяркуецца, што “піянеры ДНР” будуць задзейнічаныя ва ўрачыстых мерапрыемствах непрызнанай рэспублікі.
Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя
Фота: dnr.sowet.su