23 жніўня – Дзень памяці пра ахвяраў таталітарызму



23-га жніўня адзначаецца сусветны дзень ахвяраў сталінізму і нацызму. У кожным кутку Беларусі жыве памяць пра іх. Пра аднаго з іх, патрыёта Беларусі, гарадзенскага выкладчыка, літаратуразнаўцу Браніслава Ржэўскага, які быў асуджаны за антысавецкую дзейнасць на сем гадоў мардоўскага астрогу, расказвае гарадзенскі прафесар Аляксей Пяткевіч:

-Я перакананы, што ён не быў зламаны. Гэта сапраўды быў моцны чалавек. Ён быў сапраўдным беларускім патрыётам і гэта ім рухала, калі ён пачаў пісаць пра беспарадкі, пра тое, што савецкая сістэма чужая народу, што яна фальшывая. 

Дата 23-га жніўня абраная ў сувязі з падпісаннем пакту Молатава-Рыбентропа ў Маскве 23 жніўня 1939 года. Гэта пакт аб ненападзе, якім Савецкі Саюз ды Германія дзялілі Усходнюю Еўропу на сферы свайго ўплыву.

suscynski_represavany

Браніслаў Ржэўскі ў лагерах.

suscynski_represavany1

Дом у Гародні, дзе жыў Браніслаў Ржэўскі.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота аўтара