Перад святамі актывізаваліся браканьеры



На Берасцейшчыне перад навагоднімі і каляднымі святамі актывізаваліся браканьеры. Так на Піншчыне затрымалі групу браканьераў, якія ўжо дзялілі незаконную здабычу, дапамагаў АМАП. У выніку аперацыі выяўлены дзве забітыя казулі, чатыры паляўнічыя стрэльбы без рэгістрацыі. Узбуджана крымінальная справа. Акрамя таго, за незаконнае паляванне трэба выплаціць штраф у памеры 45 мільёнаў рублёў.

З мэтаю аператыўнага выяўлення браканьераў у лясах Берасцейшчыны адбываецца патруляванне. Рэйды праводзіць інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету сумесна з валанцёрамі з Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў. Чалец таварыства, які ўдзельнічае ў рэйдах, паведаміў, што выяўляецца шмат фактаў браканьерства:

– Гэта не паляўнічы. Гэта чалавек, у якога ёсць пэўны зрух у галаве – няправільнае стаўленне да прыроды. Гэты чалавек – варвар. Адстрэльвае дзікіх жывёл на прцягу усяго года. Шмат заяваў, якія напісаныя паводле канкрэтных фактаў браканьерства.

Летась у Беларусі была ўзмоцнена адказнасць за браканьерства, але грамадзяне ўсё роўна парушаюць прыроднае заканадаўства. Інспектары жывёльнага і расліннага свету тлумачаць гэта тым, што незаконная здабыча прыносіць добрыя прыбыткі, таму грамадзяне ідуць на рызыку.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя