У Беларусі заклікаюць пачуць голас жанчыны
Па ўсёй Беларусі ідзе анкетаванне пад назвай “Пачуць голас жанчын”. Беларускія жанчыны-актывісткі распрацавалі анкету з шэрагам пытанняў у справе паляпшэння статуса жанчыны ў сучасным беларускім грамадстве. Распаўсюджваюць анкеты для запаўнення жанчыны незалежных прафсаюзаў, кажа старшыня жаночай сеткі Незалежнага прафсаюза Новаполацкай рэгіянальнай арганізацыі Ніна Турчына:
– Усе складанасці нашай эканомікі кладуцца на плечы нашых жанчын. Гвалт у сям’і, цяжкі матэрыяльны стан – усе гэтыя праблемы вырашаюць жанчыны. Дзяржава ад жанчын адмахваецца. Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў гэтыя праблемы былі ўзнятыя нашымі жанчынамі, каб звярнуць увагу кандыдатаў у прэзідэнты на месца жанчыны ў Беларусі.
Паводле Турчыной, звярнуць увагу кіраўніцтва Беларусі на праблемы жанчын паспрабавалі праз кандыдатаў у прэзідэнты. Але на анкету звярнулі ўвагу толькі два кандыдаты: Анатоль Лябедзька і Таццяна Караткевіч. Астатнія кандыдаты праігнаравалі. Пасля гэтага пайшлі з анкетамі ў народ. Вынікі анкетавання будуць перадзеныя ва ўрад.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя