Павел Дураў не выдасць дадзеныя карыстальнікаў Telegram спецслужбам
Заснавальнік мэсенджэра Telegram Павел Дураў заявіў, што пагроза блакавання на «адным або двух рынках» не паўплывае на палітыку прыватнасці кампаніі, паколькі дадатак папулярны «сярод дзясяткаў мільёнаў карыстальнікаў на дзясятках рынкаў».
Па словах Дурава, Telegram не будзе выдаваць трэцім бакам асабістыя дадзеныя карыстальнікаў і ключы шыфравання. Доступ расейскіх праваахоўных органаў да асабістай перапіскі, на яго думку, можа прывесці да з’яўлення «чорнага рынку асабістых дадзеных».
Аб магчымым закрыцці Telegram ў выпадку адмовы выдаць уладам ключы шыфравання заявіў бізнесмэн Герман Кліменка, прызначаны дарадцам прэзідэнта РФ па пытаннях развіцця інтэрнэту. У інтэрв’ю «Дождю» ён сказаў, што Telegram «у любым выпадку папросяць адкрыць доступ і коды ў Амерыцы, і ў Францыі, і ў выпадку адмовы ён будзе зачынены».