Гомельшчына – лідар па беспрацоўі



Гомельшчына сёлета – лідар па беспрацоўі. З дзесяці самых беспрацоўных раёнаў Беларусі пяць знаходзіцца менавіта ў Гомельскай вобласці. Кіраўнік экспертнай супольнасці „Стратэгічная думка” Аляксей Харкевічм лічыць, што адна з прычын такой сітуацыі – блізкасць да мяжы з Расейскай Федэрацыяй:

– У нас многія хацелі зарабляць у Расеі, працуючы ў першую чаргу на будаўніцтве. Эканамічны крызіс паспрыяў адтоку кадраў з Беларусі ў Расею.

Колькасць беспрацоўных у 2015 годзе павялічылася амаль у два разы ў параўнанні з мінулым годам. Паводле афіцыйнай статыстыкі, у Гомельскай вобласці налічваецца больш за 7 тысячаў зарэгістраваных беспрацоўных грамадзян.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель

Фота finance.tut.by