Трэцяе па плошчы беларускае возера імкліва перасыхае
Эколагі б’юць трывогу: у апошнія гады рэзка знізіўся ўзровень вады ў возеры Чырвоным, што на Гомельшчыне.
Апошнія гады балоты вакол возера былі месцам актыўнай меліярацыі для здабычы торфу.
У той жа час зніжэнне ўзроўню вады можа быць звязана і з дзейнасцю рыбгаса, які стварыў штучныя ставы і часам спускае з іх ваду ў Прыпяць.
Эколагі пакуль не могуць назваць канкрэтную прычыну змяльчэння трэцяга памерам возера Беларусі: большыя за яго ў нас толькі Нарач і Асвейскае.
Паводле: Наша Ніва