З’явіўся новы камедыйны мультфільм пра Пуціна



Украінскі агульнанацыянальны канал “24” прэзентаваў камедыйны мультфільм пра  Уладзіміра Пуціна. У гэтым мультфільме расейскі лідар пазіцыянуецца ў вобразе гопніка.

Сюжэт мультфільма працягласцю крыху больш за хвіліну, немудрагелісты, але пазнавальны. Уладзімір Пуцін, апрануты ў спартовы строй, сустракаецца з Баракам Абамам, Ангелай Меркель і Франсуа Аландам. Пры гэтым Пуцін размаўляе з заходнімі лідарамі мовай піцерскіх падваротняў, усім хаміць і нават выпраўляе Ангелу Меркель па піва.

Разгубленыя Абама, Меркель і Аланд не могуць даць адлуп хаблу, але сітуацыю выпраўляе турэцкі прэзідэнт Эрджып Эрдаган, які дае Пуціну выспятка. Расейскі прэзідэнт улятае ў Крэмль, хаваецца на Спаскай вежы і пагражае адпомсціць.

https://youtu.be/pbSmpStiN-A

Мультфільм створаны Першым антыпрапагандысцкім каналам ARU.TV, які ўзначальвае беларускі інтэрнэт-прадусар Павел Марозаў. Беларус атрымаў палітычны прытулак у Эстоніі пасля таго, як беларускія ўлады спрабавалі прыцягнуць яго да крымінальнай адказнасці па справе «Мультклуба».

 Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя