Як адзначалі Каляды Шалкевіч і Вайцюшкевіч?



Два вядомыя музыкі, родам з Гарадзеншчыны, па нашай просьбе згадалі, як яны сустракалі Каляды ды Новы год у дзяцінстве.

maxresdefault

Віктар Шалкевіч спраўляў святы разам з сям’ёй у мястэчку Поразава Свіслацкага раёна:

– Быў цэлы вялікі месяц перад гэтым – поснае елася ўсё. Калі апошні дзень паста, калі Каляды наступалі, то канешне адчувалася, што заўтра будзе ўсё, але сённяшні дзень яшчэ трэба вытрываць. Мама смажыла рыбу, пшоныя аладкі. Збіралася ўся сям’я, ламаліся аплаткай, гаварылі пацеры, елка была прыгожая, сена было пад абрусам.

[youtube id=”vEV6kK8iuag”]

Зміцер Вайцюшкевіч адзначаў Новы год ды Каляды ў горадзе Бярозаўка на Лідчыне:

– Паколькі я нарадзіўся на каталіцка-праваслаўнай вуліцы, то мы спачатку хадзілі ў госці да нашай радні-каталікоў, там святкавалі, а пасля Новага года 6-га рабілі куццю, засцілалі саломай, пасля накрывалі абрусом і ўжо ставілі посныя блюды. Таўклі мак, пяклі макелкі, кісель рабілі з аўсу, калі я не памыляюся. Калядак не спявалі, пазней ужо калядкі спявалі ў музычнай вучэльні, калі пачаліся адраджэнскія беларускія справы.  

[youtube id=”vZfmGbeNcBA”]

Абодва ўраджэнцы Гарадзеншчыны – Шалкевіч і Вайцюшкевіч кажуць, што стараюцца захоўваць старыя калядныя традыцыі ў сваіх сем’ях.

Стас Дэдэрка, Беларускае Радыё Рацыя