Рэальны памер пенсій за лістапад знізіўся на 0,5%



У лістападзе 2015 года рэальны памер прызначаных пенсій, разлічаны з улікам змены індэкса спажывецкіх цэн на тавары і паслугі, у параўнанні з лістападам 2014 года знізіўся на 4,5%, у параўнанні з кастрычнікам 2015 года – на 0,5%. Такія звесткі апублікаваў Белстат.

З пачатку года назіралася зніжэнне рэальнай пенсіі: у студзені – на 2% у параўнанні з папярэднім месяцам, у лютым – на 1,4%, сакавіку – на 0,8%, красавіку – на 0,9%, маі – на 0,6%, чэрвені – на 0,7%, ліпені – на 0,2%, кастрычніку – на 0,8%. У жніўні гэты паказчык вырас на 0,3%, у верасні – на 3,8%.

Згодна з указам кіраўніка краіны, працоўныя пенсіі 1 верасня павялічыліся ў сярэднім на 5%.

У органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне ў лістападзе на ўліку знаходзілася 2 млн. 569,9 тыс. пенсіянераў, сярэдні памер прызначаных ім пенсій склаў 2 млн. 811,1 тыс. рублёў.

У лістападзе сярэдні памер пенсій па ўзросце склаў 2 млн. 897,3 тыс. рублёў, па інваліднасці – 2 млн. 562 тыс., у сувязі са стратай кармільца – 1 млн. 924,2 тыс., сацыяльных пенсій – 1 млн. 419,7 тыс.

belapan.by