Наталля Качанава: Павышэнне пенсійнага ўзросту непазбежна



Павышэнне пенсійнага парога ў будучым – непазбежна. Такую думку выказала ў інтэрв’ю БЕЛТА намесніца прэм’ер-міністра Беларусі Наталля Качанава. “Сапраўды, пенсійны ўзрост у нас нізкі. Ён не ўлічвае ні эканамічных рэалій, ні тую акалічнасць, што расце сярэдняя працягласць жыцця і, адпаведна, падаўжаецца перыяд атрымання пенсіі”. Чыноўніца таксама адзначыла, што на выплату пенсій працуючым пенсіянерам накіроўваюцца вялікія фінансавыя рэсурсы. А гэтыя сродкі, на яе думку, маглі б пайсці на павелічэнне пенсій тым, “хто сапраўды ўжо не можа працаваць і ў каго пенсія – адзіная крыніца даходу”.