Рух “За Свабоду” склаў спіс сваіх кандыдатаў
Рух “За Свабоду” сфарміраваў папярэдні спіс прэтэндэнтаў для вылучэння кандыдатамі ў дэпутаты на парламенцкіх выбарах 2016 году. У спіс увайшлі 36 прэтэндэнтаў. Сярод іх — першы намеснік старшыні Юрась Губарэвіч, які адзначыў, што жаданне атрымаць заходнія крэдыты для выратавання эканомікі прымусіць беларускія ўлады перагледзець падыходы да арганізацыі выбарчых кампаній. “Наўрад ці можна сказаць, што выбары будуць поўнасцю сумленнымі і дэмакратычнымі, але магчымасцяў для працы з выбаршчыкамі і для прасоўвання сумеснага паслання – павінна стаць больш”, — лічыць палітык.