Лявон Вольскі: Калядную ялінку кожны год упрыгожваем па-новаму



Як звычайна святкуе Каляды і Новы год Лявон Вольскі? Пра гэта сам ветэран беларускага рок-руху, няспынны фігурант “чорных спісаў” распавёў для Радыё Рацыя.

– Штогод мы сваю каляндую ялінку ўпрыгожваем па-рознаму. Мы ствараем нейкую адмысловую колеравую гаму, яна не паўтараецца. А на Каляды мы звычайна ідзем да Адэлінай, гэта мая дачка, хроснай мамы, і да ейных сваякоў. Там святкуем. У іх каталіцкая сям’я. Яны падтрымліваюць усе традыцыі. Як ні дзіўна, мы з жонкай праваслаўныя, а Адэля ў нас каталічка.

Сёлета Лявон Вольскі ўпершыню зайграў у падземным пераходзе ды двойчы ў Швэйцарыі, адзначыў 50-годдзе ды прэзентаваў у Вільні развітальны альбом “Крамбамбулі”.

Стас Дэдэрка, Беларускае Радыё Рацыя