„Карёва рябая нахрюпала хряпью” – рэпартаж Юліі Сівец і Міколы Бянько
У 100 км ад Гомеля, на самой мяжы з Расеяй, ёсць вёска Будзішча. Некалі яна была шматнаселенай. У 1960-х гадах мінулага стагоддзя тут пражывалі каля 800 жыхароў. Аднак пасля Чарнобыльскай катастрофы вёску аднеслі да зоны з правам на адсяленне. І цяпер тут засталіся ўсяго некалькі старых жыхароў, якія нікуды не хочуць з’язджаць. З усіх бакоў вёскі — лес. Праз поле і рэчку — неабдымная Расея.