Настольная гульня «Мова» пабачыла свет



Настольная гульня „Мова”, плён супольнага праекта курсаў «Мова Нанова» і аўтараў гульні «Паўстанцы» ужо ў Гародні, таксама цяпер гульню можна набыць у Менску. Магчымасць выдаць гульню на рынку Беларусі з’явілася дзякуючы збору сродкаў праз сайт Талака.

P1210876

Кажа Антось Янкоўскі, аўтар гульні

— Нам было прыемна, што на Талацэ нас падтрымала даволі вялікая колькасць людзей і водгукі былі добрыя, пазітыўныя. Цяпер мы чакаем, што тыя, хто ахвяраваў на яе, і тыя, хто яе яшчэ набудуць таксама знойдуць для сябе ў гэтым нешта цікавае, нешта такое, што ім спадабаецца. Гульня кожнага па-свойму зачэпіць і мы можа пачуем водгукі і каментары на словах пра нашу гульню. Афіцыйнай прэзентацыі яшчэ не было, яна адбудзецца пасля Новага года.

Гульня „Мова” мае ўзроставае абмежаванне: ад 14 гадоў. Гуляць можа кампанія да 8 чалавек. Цяпер Антось Янкоўскі разважае магчымасць выхаду падобнай адукацыйнай гульні для дзяцей.

P1210883

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня