Кангрэс дэмсілаў запланаваны на вясну 2016 года



Паводле аднаго з арганізатараў, Мікалая Статеквіча, асноўная задача Кангрэса — кансалідацыя аднадумцаў, якія бачаць разьвіццё Беларусі ў еўрапейскім накірунку. «Парламенцкія выбары, якія пройдуць ўвосень, — толькі адна з мэтаў аб’яднання, галоўнае актывізаваць людзей ў рэгіёнах, якія чакаюць каб ў Менску лідары апазіцыі дамовіліся», — лічыць Мікола Статкевіч.

— Для людзей, якія у невыносных умовах працуюць у рэгіёнах, гэта вельмі каштоўна: апынуцца поруч з паплечнікамі, у вялікай зале, сярод вялікай колкасці тых, хто думае, як яны, адчуць плячо адзін аднаго, —  гэта каласальны запал, зарад і запас энергіі, якіх ім потым хапае на вельмі доўгі час працы. Гэта трэба зрабіць для іх.

 

Аргкамітэт Кангрэса дэмакратычных сілаў будзе працаваць без камуністаў і «гэбістаў», — адзначае Мікалай Статкевіч.

— Я не хачу аб’яднаць усіх, бо ёсць арганізацыі якія не падтрымліваюць еўрапейскі выбар: гэта пракамуністычныя арганізацыі, есць таксама арганізацыя, якая працуе пад кантролем КДБ і гэтаму ёсць доказы, бо некаторыя з кіраўнікоў далі падпіску аб супрацоўніцтве, я кажу пра кампанію «Гавары праўду». Яна, безумоўна, не з’яўляецца дэмакратычнай, і мы яе на Кангрэсе не бачым.

На думку палітыка ёсць дзве асноўныя прычыны, па якіх апазіцыя ўжо колькі гадоў не можа аб’яднацца — гэта амбіцыі паасобных лідараў, а таксама супрацоўніцтва некаторых апазіцыйных партыяў з цяперашняй уладай.

«Час вызначыцца ці мы хочам будаваць Беларусь ці партыі адзначае» — адзначае ён. Чарговая сустрэча аргкамітэта пройдзе 12 студзеня.

Валя Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя