Лідары „нармандскай чацвёркі” працягнулі Менскія пагадненні
Лідары краін так званай нармандскай чацвёркі дамовіліся падоўжыць на 2016 год дзеянне Менскіх дамоўленасцяў, якія рэгламентуюць працэс мірнага ўрэгулявання канфлікту на ўсходзе Украіны, news.tut.by.
Адпаведнае рашэнне было прынятае ў сераду па выніках тэлефонных перамоваў, у якіх удзельнічалі прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін, яго ўкраінскі калега Пётр Парашэнка, кіраўнік французскай дзяржавы Франсуа Аланд і канцлер Нямеччыны Ангела Меркель.
Фота: Reuters