„Палатно з памяці” – рэпартаж Алесі Лугавой



fotoБеларускі фальклор справядліва папікаюць у перавазе сумных матываў. І мы ведаем, адкуль растуць ногі гэтага суму – з цяжкай і беспрасветнай долі выканаўцаў народных песень, асабліва жанчын. Колішняя жанчына цяжка працавала не толькі на палетках, але і дома. Узяць хоць бы выраб вопраткі. Сцепаніда Сцепанюк з вёскі Дарапеевічы Маларыцкага раёна – гэта запатрабаваны ў прафесіі народны майстар, да якога звяртаюцца па рэканструкцыі народных касцюмаў любой складанасці. Умельства прыйшло да Сцепаніды гэтак жа, як прыходзіла яно і да іншых сялянскіх дзяўчат.