Ва Украіне больш не будзе «Советского Шампанского»
Папулярная ва Украіне гандлёвая марка «Советское Шампанское», якую вырабляе Кіеўскі завод шампанскіх вінаў «Сталічны», вымушана была змяніць сваю назву з-за закона аб дэкамунізацыі, паведамляе інфармацыйнае агенцтва 112.ua.
Цяпер папулярны напой носіць назву «Советовское Шампанскае».
Несподіваний результат декомунізації. "СоветОвское" шампанське pic.twitter.com/VLCItBkJ4I
— Serhii Andrushko (@S_Andrushko) January 2, 2016
Як адзначылі на заводзе «Сталічны», гэта было зроблена, каб «захаваць адзін з самых галоўных атрыбутаў навагодняга свята», піша выданне.
На якасць напою змена назвы не паўплывае.