РПЦ імкліва страчвае давер ва Украіне



Руская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхату імкліва страчвае давер ва Украіне. Пра гэта сведчаць вынікі апытанкі, праведзенай сацыялагічнай групай “Рэйтынг”.

Больш падрабязна распавядзе наш украінскі карэспандэнт Марцін Война.

Украінскія сацыёлагі ставілі  толькі два пытанні: “каму з лідараў рэлігійных канфесій вы давяраеце больш за іншых? “ і “каму давераеце менш за іншых?”

На першым месцы ў рэйтынгу даверу – Патрыярх Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхату Філарэт. Яму давярае 41 % украінцаў. Другі радок нечакана заняў Рымскі Папа Францыск з рэйтынгам даверу ў 35 %. Далей ідуць грэка-каталіцкі епіскап Святаслаў з 23 %. Замыкае пяцёрку рэйтынгу Патрыярх Рускай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату Кірыл (Гундзяеў), у падтрымку якога выказалася толькі 13 %, пры гэтым недавер маскоўскаму прадстаяцелю выказваецца 39 % ад усіх апытаных.

Яшчэ два гады таму Маскоўскі патрыярх Кірыл быў самым уплывовым рэлігійным дзеячом ва Украіне.

Аналітыкі наўпрост тлумачаць такую кардынальную змену стаўлення ўкраінцаў да РПЦ відавочна антыўкраінскай пазіцыяй, якую занялі маскоўскія царкоўныя іерархі ў расейска-украінскім канфлікце.

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя