Выйшла кніга ўспамінаў Віктара Шведа „З Мора ў горад”



Калядны падарунак. “З Мора ў горад“ – кніга ўспамінаў Віктара Шведа ўжо надрукавана. Яе выдаўцом з’яўляецца праграмная рада тыднёвіка беларусаў у Польшчы „Ніва”. Кніга ахоплівае перыяд ад дзяцінства паэта да 90-х гадоў мінулага стагоддзя. Цяпер Віктар Швед увойдзе ў беларускую літаратуру не толькі як паэт, але і празаік. Віктар Швед хоча напісаць другі том успамінаў, які ахопіць яго беластоцкі перыяд жыцця ў час бурных пераменаў у Польшчы.

– Я марыў заўсёды каб апрача сваіх вершаў пакінуць след сваімі ўспамінамі. І калі пачаў пісаць, дык аказалася, што ўжо 300 старонак, дайшоў да 90-х гадоў. Прашу Бога, каб дазволіў мне закончыць успаміны, каб змог выдаць другую частку сваіх успамінаў.

Віктар Швед – паэт, перакладчык, журналіст, а цяпер і мемуарыст. Нарадзіўся 23 сакавіка 1925 году ў вёсцы Мора. Сузаснавальнік Беларускага літаратурнага аб’яднання „Белавежа” і сябра Саюзу польскіх пісьменнікаў. У 2015 годзе быў уганараваны ордэнам Францыска Скарыны.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя