Менскае «Дынама» прайграла «Ак Барсу»



У матчы чэмпіянату КХЛ «Дынама» на «Менск-Арэне» прайграла «Ак Барсу» з лікам 2:4.

Форвард менскага «Дынама» Мэт Элісан засмучаны паразай.

„Думаю, што нягледзячы ні на што, мы сёння гулялі нядрэнна. Здарыліся некалькі няўдалых адскокаў, пасля якіх супернік змог вызначыцца. Але і ў нас былі моманты, сапраўды вельмі небяспечныя – як, напрыклад, у Чычу і Сцяпанава перад брамкай суперніка. У цэлым гульня атрымалася добрая – сёе-тое ў нас атрымалася, але многім яшчэ трэба папрацаваць. Па меншай меры мы можам быць задаволеныя тым, што змагаліся і змагаліся да самага канца”.

6 студзеня «Дынама» гуляе з «Ладай».