Лукашэнка распавёў, як клапаціцца пра старых людзей



На працягу трох гадоў павінна быць канчаткова створана сістэма абароны і падтрымкі пажылых людзей.

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў падчас наведвання гарадскога дома-інтэрната для ветэранаў вайны і працы „Світанак” у пасёлку Траскаўшчына Менскага раёна.

„Мы гэтую сістэму ўжо намацалі, навошта расцягваць на пяць гадоў, трэба вызначыцца цягам трох гадоў”, – запатрабаваў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка падкрэсліў, што жыццёвыя сітуацыі ў людзей бываюць розныя.

„Да прыкладу, мы гаворым пра рэнты. Ёсць там старыя, якіх ніхто не глядзіць, незалежна ад наяўнасці дзяцей. Ёсць дзеці, няма дзяцей – іх ніхто не глядзіць. Наша задача – гэтых старых забяспечыць. Бо чалавек павінен правесці сваю старасць як мае быць. Трэба, каб старыя жылі ў нармальных умовах, – сказаў Аляксандр Лукашэнка. – У некаторых ёсць дзеці, але старыя сыходзяць да нас, мы іх бярэм на абслугоўванне. У некаторых засталася ўласнасць, у асноўным кватэры. Да прыкладу, чалавек аддае кватэру дзецям ці каму іншаму, калі няма дзяцей”.

„Мы павінны забіраць старых, з іх згоды забіраем ўласнасць і перадаем ў распараджэнне дзяржавы”, – сказаў Аляксандр Лукашэнка. Пры гэтым ён выказаў меркаванне, што трэба правесці адпаведную рэвізію.

Бо ёсць сітуацыі, калі старыя знаходзяцца ў дамах-інтэрнатах, а сваю кватэру камусьці аддалі. Ёсць і выпадкі з так званымі чорнымі рыэлтарамі. „Гэтых чорных рыэлтараў трэба адправіць куды трэба, на дзяржзабеспячэнне, толькі з іншымі формамі ўтрымання”, – лічыць Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, „хапае нягоднікаў, якія кідаюць сваіх бацькоў, не глядзяць іх”.

„А ёсць і такія, якія не тое што старых не глядзяць, сябе не глядзяць. Пры гэтым кватэры ў бацькоў, якія знаходзяцца ў дамах-інтэрнатах, ужо забралі, а можа і прапілі, перапрадалі”, – заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка запатрабаваў навесці належны парадак у гэтым пытанні, а таксама выявіць выпадкі, калі кватэры ў пажылых людзей фактычна адабралі. Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што неабходна дакладна вызначыць схему – як ўтрымліваць старых, якія ў гэтым маюць патрэбу, на вёсцы і ў горадзе, і хто будзе гэтым займацца – дзяржава, прыватнікі.

[Not a valid template]

belta.by

Фота president.gov.by