Вікторыя Азаранка ўпэўнена пачала сезон
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка вельмі ўпэўнена пачала сезон. На турніры ў аўстралійскім Брысбене на стадыі 1/8-й фіналу яна ўпэўнена расправілася з малаведамай бельгійкай Ізалін Банаванцюр – 6:3, 6:2. Да гэтага Вікторыя ўпэўнена адолела прадстаўніцу Расеі Алену Весніну – 6:2, 6:0. Азаранка на сёння 22-я ракетка свету. У чвэрцьфінале 7 студзеня яна сустрэнецца з дасведчанай італійкай Рабэртай Вінчы, якая зараз 15-ы нумар сусветнага рэйтынгу.
Турнір у Брысбене папярэднічае адкрытаму чэмпіянату Аўстраліі – аднаму з чатырох буйнейшых тэнісных спабораў году.
Беларускае Радыё Рацыя