Бюджэт Гарадзеншчыны можа недалічыцца дзясяткаў мільёнаў даляраў



27 тысяч індывідуальных прадпрымальнікаў Гарадзенскага рэгіёна і больш як 8 тысяч арганізацый малога бізнеса заплацілі ў 2015 годзе дзяржаве ў выглядзе падаткаў і іншых выплатаў суму, якая перавысіла 110 мільёнаў даляраў. Прычым ІПэшнікі ўнеслі ў бюджэт больш за 20 мільёнаў даляраў.

грошы

З новага года 90% прадпрымальнікаў Гарадзенскай вобласці спынілі працу і не ажыццяўляюць выплату падаткаў у сувязі з непрымальнымі зменамі ў заканадаўстве. Такая сітуацыя негатыўна адаб’ецца і на паступленнях у бюджэт, лічаць прадстаўнікі дробнага бізнеса Панямоння:

– Выплачваецца падатак – вялікія грошы, якія ідуць у гарадскі бюджэт. У значнай ступені настаўнікі, медработнікі атрымліваюць з бюджэта заробкі. Таму я думаю ў нейкая меры гэтая сітуацыя адаб’ецца і на гэтых людзях.

Па папярэдніх падліках бюджэт Гарадзенскай вобласці ў 2016 годзе ў сувязі з істотным скарачэннем колькасці прадстаўнікоў дробнага і малога бізнеса можа недалічыцца дзясяткаў мільёнаў даляраў.

На працягу 2015 года больш як на трыста арганізацый скарацілася колькасць суб’ектаў малога бізнеса на Гарадзеншчыне, у 2016 гэтая годзе колькасць можа павялічыцца ў разы.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня