Русіфікацыя раёнак працягваецца



Раённыя газеты Беларусі амаль поўнасцю русіфікаваліся. У абласцях краіны засталося толькі па некалькі раёнак, якія працягваюць выдавацца на беларускай мове, найперш тыя, дзе рэдактарамі працуюць адукаваныя і свядомыя людзі, для якіх беларуская мова з’яўляецца роднай. Менавіта яны працягваюць старыя традыцыі, калі амаль усе райгазеты выдаваліся па-беларуску. Астатнія рэдактары газет амаль цалкам перашлі на чужую мову, па-беларуску пакінуўшы толькі лагатыпы сваіх выданняў.

Многія раёнкі разам з першымі нумарамі ў новым годзе выпусцілі і насценныя каляровыя календары. Але і яны цалкам выйшлі па-расейску, пакінуўшы на календарах толькі назвы сваіх газет па-беларуску. Адсюль бачна, што і ў 2016 годзе ў Беларусі будзе працягвацца мэтанакіраванае знішчэнне мовы карэннага насельніцтва.

[Not a valid template]

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя