На Падляшшы рыхтуецца новая кніга пра бежанства



Падляшскі этнограф Дарафей Фёнік падрыхтаваў да друку кнігу пра бежанства: падзеі 100 гадовае даўніны калі падчас Першай Сусветнай вайны жыхары Беласточчыны пакідалі месцы свайго жыхарства і накіроўваліся ўглыб Расеі. Да кнігі будзе далучаны кампакт-дыск «Аповесці й песні».

— Архіўныя запісы: найстарэйшыя з 60-х гадоў. Там і 70-я гады будуць. І там запісы песняў з 60-х гадоў: мужчынскі спеў, вельмі цікавы.

Дарафей Фёнік разлічвае, што новае даследаванне пра бежанства на Падляшшы будзе апублікаванае ў лютым.

Летась пабачыла свет кніга “Бежанства 1915 году”. У ёй сабраныя амаль 170 сямейных гісторыяў, пераважна жыхароў Беласточчыны, дакументы і фотаздымкі.

Стас Дэдэрка, Беларускае Радыё Рацыя