У Берасці пачаліся “Студзеньскія музычныя вечары”
У Берасці ў 28-мы раз распачаўся міжнародны фестываль «Студзеньскія музычныя вечары».
Адкрыццё фэсту прайшло ў вялікай залі Берасцейскага акадэмічнага тэатра драмы і сабрала аншлаг. Пра месца класічнай музыцы ва ўласным жыцці кажуць наведвальнікі фестывалю: экс-кандыдат на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандр Мілінкевіч і старшыня Берасцейскага Аблвыканкама Анатоль Ліс:
— Я люблю музыку, што праўда рэдка ёсць нагода яе паслухаць. Вядома, я больш люблю эстрадную музыку, менш даводзіцца слухаць класічную музыку, але рады, што з’явілася нагода паслухаць класіку.
Аляксандр Мілінкевіч:
— Я рады, што ў Берасці ладзяць такія імпрэзы з добрымі выканаўцамі з Еўропы. Мы ўсе кажам: мы — еўрапейскі горад, мы — еўрапейская краіна. І гэта падкрэслівае, што сапраўды: культурна мы ў Еўропе.
Арганізатарамі «Студзеньскіх музычных вечароў» пад кіраўніцтвам і рэжысурай Ліліі Батыравай выступілі Міністэрства культуры, гарадскі і абласны выканкамы і «Берасцейскае абласное музычнае таварыства».
Цягам чатырох дзён у тэатры драмы выступяць музыкі з краінаў Еўропы і Азіі. Цэны квіткоў вагаюцца ад 350 000 да 600 000 тысячаў рублёў.
Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце.
Фота: belarus.by