Менскае „Дынама” па булітах саступіла „Сочы”



Менскае „Дынама” на хатнім лёдзе па булітах саступіла „Сочы” з лікам 2:3 у Кантынентальнай хакейнай лізе.

У пераможцаў вызначыліся Зіят Пайгін, Вадзім Шчагалькоў і Ягор Марозаў, які закінуў пераможны буліт.

У беларусаў дублем адзначыўся Канстанцін Кальцоў. Такім чынам, беларускі форвард адкрыў лік сваім галам у складзе „зуброў”.

Фота belarushockey.by