Калядная ялінка ў Брукліне
У кафедральным саборы Кірылы Тураўскага ў Брукліне сваіх сяброў сабрала дзіцячая калядная ялінка. Сёлета маленькія і дарослыя артысты пад кіраўніцтвам Вольгі Талатынік з дапамогай мастачкі Наталлі Сарагавец і Змітра Кавалёва прадставілі гледачам спектакль-батлейку.
З асаблівым нецярпеннем дзеткі чакалі прыходу Святога Мікалая з вялікім мехам падарункаў і парадавалі яго беларускімі вершамі і песенькамі.
[Not a valid template]
Паведамляе bazahq.org