Дзяржава не разлічвае на істотныя паступленні падаткаў ад ІП?
Дзяржава не разлічвае на істотныя паступленні падаткаў ад малога бізнеса. Такое меркаванне выказаў міністр па падатках і зборах Беларусі Сяргей Налівайка.
Пры гэтым ён прывёў лічбы ў 2%, якія атрымлівае бюджэт ад індывідуальных прадпрымальнікаў. На яго думку, гэта не вельмі істотная лічба, з чым не пагаджаецца кіраўнік аналітычнага цэнтра “Стратэгія” Леанід Заіка:
– Для Міністэрства па падатках і зборах гэтай сумы было б дастаткова, каб жыць на Гавайскіх выспах, таму дзіўная заява ад маладога міністра, які заканчваў Наргас. Важна не толькі паступленне ў даход, важныя рабочыя месцы, вельмі важная сама эканамічная дынаміка таму, што атрымліваючы даходы яны трацяць іх у беларускіх крамах, пакупаюць тавары, то бок спрыяць павелічэнню мульціплікатара дахода ў цэлым у краіне.
У Менску праходзіць Антыкрызісны форум індывідуальных прадпрымальнікаў, які сабраў каля паўтары тысячы прадстаўнікоў малога бізнеса са сталіцы і абласных гарадоў.
Беларускае Радыё Рацыя