Эксперт: Улада бачыць у ІП пагрозу



“Немагчымасць кантраляваць дробных прадпрымальнікаў прымушае ўлады ісці на такія меры як указ №222, лічыць эканаміст Леанід Злотнікаў.

31B061B9-3850-4CFB-92E0-CF5E67BB31D0_mw1024_s_n

Чыноўнікі бачаць пагрозу ў дробных бізнесоўцах, якія могуць падтрымліваць апазіцыю, а галоўнай эканамічнай падставай апошніх дзеянняў уладаў стала немагчымасць уплываць на рост імпарта”, – кажа эканаміст.

– Улада не можа зменшыць імпарт спажывецкіх тавараў, а яго  ажыццяўляюць індывідуальныя прадпрымальнікі. Улада не ў стане кантраляваць рынак і імкнецца імпартазамяшчэнне правесці іншым шляхам – проста ліквідаваць прадпрымальнікаў.

Сёння ў Менску прайшоў Антыкрызісны форум ІП, ён  сабраў каля паўтары тысячы прадстаўнікоў малога бізнесу. Адмены нашумелага ўказа аб сертыфікатах ніхто не абяцае, але, паводле інфармацыі Міністэрства гандлю, да канца гэтага тыдня ўрад разгледзіць сітуацыю. Пра гэта з трыбуны антыкрызіснага форуму ІП заявіў намеснік начальніка Упраўлення арганізацыі гандлю і паслугаў Міністэрства гандлю Андрэй Мяшкоў.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: svaboda.org