Туберкулёз і СНІД ідуць поруч
З усіх рэгіёнаў Беларусі на Гарадзеншчыне зарэгістравана найменшая колькасць выпадкаў ВІЧ-інфекцыі – 852, а колькасць людзей, якія жывуць са СНІДам складае 646 чалавек. Прыкладам, у Гомельскай вобласці, якая з’яўляецца лідарам па колькасці ВІЧ-захворванняў, гэты паказчык у дзесяць разоў вышэйшы. Як зазначае сябра каардынацыйнага савета па ўзаемадзеянні з Глабальным фондам у пытаннях барацьбы са СНІДам Ганна Ткачова, апошнім часам страшная хвароба праяўляецца ў новых формах:
– На жаль, Беларусь адна з нямногіх краін Еўропы, дзе рост СНІДу высокі. У краіне зараз расце колькасць хворых на туберкулёз. І склалася такая сітуацыя, што цяпер дыягназуюць спачатку туберкулёз, а пасля – ВІЧ альбо СНІД.
Агульная колькасць зарэгістраваных ВІЧ-інфекцый у Беларусі набліжаецца да дваццаці тысяч. Больш за 15 000 чалавек жывуць з гэтай страшнай хваробай. Галоўныя шляхі распаўсюджвання – палавы і парэнтэральны (унутраныя ін’екцыі пры ўвядзенні наркатычных сродкаў).
Беларускае Радыё Рацыя
Фота inosmi.ru