Гайнаўка ў гуках калядак
У Гайнаўскім доме культуры пачаліся конкурсныя слуханні ў рамках „Гайнаўскіх сустрэч з праваслаўнай калядкай».
У мерапрыемстве прымаюць удзел парафіяльныя, школьныя, а таксама эстрадныя калектывы і хоры з розных куткоў Гайнаўшчыны. Кажа дырыжорка парафіяльнага хору Узнясення Гасподняга ў Арэшкаве Эва Сурэль:
– Мы праспявалі тры калядкі. Вельмі хваляваліся, але, думаю, нашыя дзяўчаткі вельмі добра справіліся.
Чарговы выпуск конкурсных слуханняў у рамках «Гайнаўскіх сустрэч з праваслаўнай калядкай» пройдзе 12 студзеня а 15-й гадзіне. Галоўнымі арганізатарамі мерапрыемства выступілі Дэканальны інстытут праваслаўнай культуры ў Гайнаўцы, Таварыства «Прыхільнікі царкоўнай музыкі», а таксама Гайнаўскі дом культуры.
[Not a valid template]
Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гайнаўка
Фота аўтара