Ліянэль Месі пяты раз стаў уладальнікам «Залатога мяча»



Цырымонія ўручэння ўзнагароды лепшага футбалісту свету 2015 адбылася ў штаб-кватэры ФІФА у Цюрыху. 28 гадовы Месі апярэдзіў свайго каталонскага аднаклубніка бразільца Неймара, а таксама нападніка „Рэала” партугальца Крышціяну Раналду.

Аўтарам самага прыгожага гола стаў Вендэл Ліра з «Віла Новы».

Найлепшым трэнерам 2015 г. сярод мужчынскіх каманд стаў трэнер «Барселоны» Луіс Энрыке.

Раней Месі станавіўся ўладальнікам ўзнагароды ў 2009, 2010, 2011 і 2012 гадах.