Нафта Brent наблізілася да 30 даляраў за барэль



На 12 студзеня за барэль нафты Brent даюць 30,75 даляра. Яшчэ тыдзень таму давалі на 6 даляраў больш.

Паўночнаамерыканская сумесь нафты Brent за дзень патаннела на біржы на 9%, а сумесь WTI — на 8 з лішнім адсоткаў.

На момант публікацыі за барэль Brent давалі 30,75 даляраў, што нават меней, чым было на піку падзення цэнаў у канцы 2008 году. За тыдзень жа цана на нафту ўпала на 6 даляраў альбо на 16%. Апошні раз нафта каштавала так у 2004-м.

Разам з тым падае і расейскі рубель — аж да ўзроўню крызісу 1998 году. На 12 студзеня за даляр даюць 75,95 расейскіх рублёў, за еўра — 82,20, што амаль на тры расейскія рублі больш за ўчорашні курс. Беларускі ж рубель пераскочыў мяжу ў 19 тысяч за даляр, патаннеўшы да амерыканскай валюты на амаль паўтысячы з пачатку года.

Радыё Свабода