Выбух у турыстычным раёне Стамбула (абноўлена)
У турыстычным раёне Стамбула: Султанахмет, каля 11 30 па беларускім часе адбыўся выбух.
На плошчы паміж Блакітнай мячэццю і Сафійскім саборам дзе звычайна шпацыруюць сотні людзей, прагрымеў выбух, з’явілася паліцыя і машыны хуткай дапамогі.
Турэцкія СМІ кажуць пра тэрарыста-смертніка. Улады горада паведамілі пра 10 ахвяраў і 15 параненых.
Паліцыя ужо пачала следства ў гэтай справе. Турэцкія улады паведамілі, што даследуюць тып выбуховай прылады выкарыстанай для тэракту.
У Стамбуле пануе непакой, што можа адбыцца чарговы выбух.
Паліцыя агарадзіла вялікі кавалак тэрыторыі раёна. Ратаўнікі і пажарнікі, якія прыехалі на месца здарэння, аказвалі дапамогу параненым, яшчэ да таго, як іх перанеслі ў машыны хуткай дапамогі.
Беларускае Радыё Рацыя, паводле tvn24