Менск пад снегам



Цыклон “Даніэла” працягвае сваё шэсце па Беларусі. Сталіца не включэнне.

DSCN5542

Аўтамабілісты з самага ранку адчулі на сабе ўсю “асалоду” прыроднай стыхіі, спрабаючы адкапаць све машыны з-пад снегу, якога наваліла за ноч досыць багата.

Дарэчы, МНС папярэджвала напярэдадні, што 12 студзеня выязджаць кудысьці на машыне не рэкамендуецца, але хіба нашых людзей гэта некалі спыняла?

Зараз камунальшчыкі працуюць ва ўзмоцненым рэжыме, а сіноптыкі абяцаюць, што цалкам цыклон “Даніэла” пакіне тэрыторыю Беларусі ў ноч на 13-га студзеня.

[Not a valid template]

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара