Беларуса пакаралі за абразу польскага памежніка



На памежным пераходзе ў Кузніцы за абразу памежніка пры выкананні службовых абавязкаў быў затрыманы і пакараны грамадзянін Беларусі.

Мяжа

(Фота gazeta.pl)

8 студзеня на памежным пераходзе ў Кузніцы стоячы ў чарзе на выезд з Польшчы грамадзянін Беларусі пачаў нахабна сябе паводзіць. Ён звярнуўся да аднаго з памежнікаў абразлівымі словамі, а таксама не выконваў патрабаванняў звязаных з кантролем руху і памежнага кантролю, за што і быў затрыманы.

25-гадовы мужчына быў абвінавачаны ў абразе службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў. Ён прызнаўся ў здзяйсненні правапарушэння і быў пакараны чатырма месяцамі пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на два гады.

podlaski.strazgraniczna.pl