Мікола Чарнавус: Форум прадпрымальнікаў чарговая “балбатня”
Баранавіцкі прадпрымальнік, удзельнік менскага антыкрызіснага форуму прадпрымальнікаў Мікола Чарнавус лічыць гэтае мерапрыемства чарговай “балбатнёй”.
Мікола Чарнавус
“Такія паводзіны прадпрымальнікаў можна разглядаць як паразу”, – кажа Мікола Чарнавус:
– Я спадзяваўся, што людзей будзе больш, усё ж такі ўсіх закрануў гэты 222 указ, а там недзе з паўтары тысячы і тое ўсё „забаўталі”.
Паводле Міколы Чарнавуса, добрую думку агучыў у канцы форуму Мікалай Статкевіч. Ён прапанаваў напісаць хаця б тысячу заяваў у Адміністрацыю кіраўніка Беларусі.
Прыгадаем, што ІП не згодныя з указам № 222, які абавязвае сертыфікацыю тавараў лёгкай прамысловасці, якія ўвезеныя ў Беларусь.
Беларускае Радыё Рацыя