Патрыятычны прыпынак у Пінску
На адным з прыпынкаў Пінска з’явіліся вялікія партрэты беларускіх дзеячаў, юбілей якіх адзначаецца ў гэтым годзе. Пра гэта паведамляе сайт “Мой Пінск”.
На ўнутраным баку прыпынку змешчаны выявы Уладзіміра Мулявіна, Івана Шамякіна, Максіма Багдановіча. На плакатах –беларускі нацыянальны арнамент, а таксама кароткія біяграфіі знакамітых беларусаў. Са знешняга боку прыпынку — расклад руху аўтобусаў ды мапа Пінска.
Такое аздабленне прыпынку прымеркаванае да Года культуры, які сёлета праходзіць у Беларусі.
Фота pinsk.eu