Прадпрымальнікі Берасця падрыхтавалі зварот да ўладаў
Праблемныя пытанні, якія павінны быць вырашаны дзяржаўнымі чыноўнікамі – такую заяву прынялі прадпрымальнікі рэчавага рынку ЦУМ у Берасці. Яна будзе накіраваная беларускім уладам, а таксама распаўсюджана ў публічнай прасторы. Дробныя бізнесоўцы прапануюць ліквідаваць афіцыйныя саюзы прадпрымальнікаў і стварыць новыя, якія, па іх словах, будуць прадстаўляць інтарэсы тых, хто выступае супраць законаў аб абавязковай сертыфікацыя тавараў:
– Мы хачам, каб выключылі з нарматыўна-тэхнічнай дакументацыі, указаў і палажэнняў панятак правядзення якіх-небудзь сертыфікацый набытых індывідуальнымі прадпрымальнікамі тавараў. Паколькі дадзеная працэдура ляжыць выключна на вытворцы тавара.
Таксама прадпрымальнікі патрабуюць адмяніць наяўнасць касавых апаратаў у дробных гандлёвых кропках і невялікіх павільёнах, абавязаць арэндадаўца перадаць ва ўласнасць арэндатарам памяшканне – павільёны, якія былі набытыя або пабудаваныя за сродкі арэндатараў, выключыць неабходнасць набыцця тэрміналаў для ІП як штучна ўскладняючых іх працу ды так далей.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота РИАНОВОСТИ