Лукашэнка: Для ІП скончыліся мядовыя гады



ІП трэба разумець, што сертыфікацыя прадукцыі – гэта першы крок. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе з нагоды зацвярджэння рашэння на ахову дзяржаўнай мяжы органамі памежнай службы, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Кіраўнік дзяржавы пракаментаваў нагнятанне сітуацыі вакол індывідуальных прадпрымальнікаў у сувязі з тым, што „з 1 студзеня скончыліся іх мядовыя гады і трэба працаваць у роўных умовах, па адпаведных дакументах”. „Ім трэба разумець, што сертыфікацыя прадукцыі, на якую мы пайшлі, – гэта першы крок. Ёсць тавар – усё суправаджальныя дакументы павінны быць. Мы павінны празрыста гандляваць, і хопіць вакол гэтага нейкія падкопы ладзіць”, – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

У мінулым годзе ён сустракаўся з індывідуальнымі прадпрымальнікамі. І тады было прынята рашэнне, што з 1 студзеня 2016 усе індывідуальныя прадпрымальнікі – плацельшчыкі адзінага падатку мусяць мець на тавары легпрама дакументы, якія пацвярджаюць іх набыццё.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў пра дасягнутыя падчас той сустрэчы дамоўленасці і выказаў здзіўленне, што зараз яго падштурхоўваюць да нейкіх рашэнняў.

Фота з сайта maxpark.com