Гарадзенкі супраць скарачэння тэрміну догляду за дзіцём



Адпачынак па догляду за дзіцём можна скараціць да двух гадоў – такую прапанову выказаў  памочнік кіраўніка дзяржавы па эканамічных пытаннях Кірыл Руды. Па словах  Кірыла Рудога,  зараз у Беларусі самы доўгі адпачынак па догляду – 3 гады, у Расеі – 1,5 гады, у Казахстане – 1 год.

Гэтая прапанова выклікае абурэнне ў большасці гарадзенак, што былі апытаныя на вуліцах горада:

– Да гэтай прапановы адношуся надзвычай адмоўна. У свой час я была ў дэкрэтным адпачынку паўтара года. Дзіця яшчэ вельмі малое, шкада аддаваць у садок.

– Трэба пакінуць тры гады. Дзеці ў двухгадовым узросце фактычна яшчэ нічога не ўмеюць, нават не змогуць растлумачыць, калі штосьці не так у садку.

– У мяне двое дзетак. Я і са сваімі дзяўчынкамі была ў адпачынку па тры гады.

Па словах гарадзенак, сацыяльныя службы, яслі і дзіцячыя садкі не падрыхтаваныя да таго, каб прыняць дзетак у такім малым узросце. Пакуль рашэнне па памяньшэнні дэкрэтнага адпачынку не прынятае.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота u-mama.ru