„Беларускаму шпіёну” у Літве працягнулі тэрмін арышту



Суд мяркуе, што падставы для арышту не зніклі, а былы ваенны парамедык Андрэй Ашуркоў, які абвінавачваецца ў шпіянажы на карысць Беларусі, можа збегчы і хавацца ад суду.

Андрэй Ашуркоў

Арышт працягнулі яшчэ на тры месяцы, паведамляе Delfi.lt.

Працэс праходзіць за зачыненымі дзвярыма, ён працягнецца ў канцы лютага.

Генпракуратура просіць прызнаць былога парамедыка вінаватым у шпіянажы на карысць Беларусі і пакараць абвінавачанага шасцю гадамі пазбаўлення волі. Ашуркова, які служыў у механізаваным пяхотным батальёне Вялікага князя Літоўскага Альгерда, затрымалі ў студзені 2014 года.

Па паведамленні Дэпартамента дзяржбяспекі (ДДБ) Літвы, Галоўнае выведвальнае кіраванне Генеральнага штаба Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь завербавалі яго ў Беларусі і мэтанакіравана укараніла ў ВС Літвы для выканання спецзадач. Ёсць падазрэнні ў тым, што дадзеныя перадаваліся Беларусі на працягу пяці гадоў, за перададзеную інфармацыю абвінавачваны атрымліваў грашовыя ўзнагароды.

Сам Андрэй Ашуркаў прызнае сваю віну.