Курс беларускага рубля да грыўні дасягнуў гістарычнага мінімуму
Ва ўкраінскіх рэгіёнах, памежных з Беларуссю, з беларускай валютай адмаўляюцца працаваць нават вулічныя „мянялы”.
Больш падразябна – наш украінскі карэспандэнт Марцін Война.
– Беларускі рубель – азіная валюта краін-суседак, якую немагчыма абмяняць ва ўкраінскіх банках і абменных пунктах. Прычына – вялікая колькасць нулёў на банкнотах, што стварае нязручнасці ў разліках, а таксама няўстойлівы курс беларускіх грошай. Тыя беларусы, якія прыязджаюць ва Украіну, могуць абмяняць грошы хіба што ў вулічных валютчыкаў на вакзалах, аўтобусных станцыях і рынках. Калі яшчэ месяц назад за 1 мільён беларускіх рублёў можна было купіць 1400 грыўняў, то цяпер гэтая сума зменшылася да 1150 грыўняў. 1 даляр у беларускай валюце ацэньваецца ва ўкраінскіх вулічных “мянялаў” у 22 000 беларускіх рублёў.
Але ж нават украінскія валютчыкі ўсё часцей адмаўляюцца працаваць з беларускім рублём. Ці не галоўная прычына – непрадказальнасць рэальнага курсу беларускіх грошай і, як след, іх нізкая ліквіднасць. Такім чынам, нашым землякам, якія збіраюцца ва Украіну, варта запасацца далярамі і еўра.
Разам з тым, нягледзячы на эканамічны крызіс, падзенне рэальных прыбыткаў насельніцтва і фактычную вайну на ўсходзе Украіны, курс грыўні ў дачыненні да даляра і еўра застаецца суадносна стабільным.
Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя
Фота open.by