„Дажынкі” ў Пінску паспрыялі безбар’ернаму асяроддзю
Правядзенне агульнаберасцейскіх “Дажынак-2014” у Пінску стала штуршком не толькі для рэканструкцыі ды стварэння новых аб’ектаў, але і для ўдасканалення безбар’ернага асяроддзя.
Каб рэальна дапамагаць і лепш ведаць праблемы інвалідаў, некалькі год таму быў створаны адмысловы камітэт у які ўвайшлі прадстаўнікі гарадской адміністрацыі і грамадскай супольнасці.
Старшыня Пінскай арганізацыі інвалідаў-калясачнікаў Алена Макарчук адзначыла, што шмат зроблена для рэабілітацыі:
– У нас праходзяць спартовыя спаборніцтвы, праходзяць трэнінгі, семінары, праходзіць навучанне на камп’ютарах. Мы непасрэдна самі даем кансультацыі на розныя тэмы, на юрыдычныя, як атрымаць ці пасадзейнічаць у атрыманні сацыяльнага жылля. Мне падаецца гэта прымушае жадаць яшчэ лепшага, то бок мы яшчэ не дасягаем той пазітыўнай, высокай планкі, дзе было ўсё добра.
Тым не менш, пінчане з абмежаванымі магчымасцямі спадзяюцца, што ўвага будзе аказвацца і надалей. Фронт прац па стварэнні безбар’ернага асяроддзя яшчэ вялікі.
Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя