Макет царскага палацу ад Рамана Маліноўскага
У Нараўцы, што на Гайнаўшчыне, можна паглядзець царскі палац у Белавежы. Будынак быў узведзены ў канцы XIX стагоддзя. Тут расейскія імператары Аляксандр ІІІ і Мікалай ІІ адпачывалі ды ладзілі паляванні ў Белавежскай пушчы. Будынак быў знішчаны у час Другой сусветнай вайны.
Цяпер нараўчанскі майстар Раман Маліноўскі стварыў маект палацу:
– Гэта мой уласны праект. Я доўга думаў, як гэта зрабіць. Дастаў бляху 1 м 20 на 2 м 50, зрабіў эскізы. Макет рабіў два гады і адзін месяц па 14 – 18 гадзін штодзённа.
Вынік працы Рамана Маліноўскага – макет царскага палацу ў Белавежы зможам пабачыць ўжо сёння ў Нараўчанскай галерэі імя Тамары Саланевіч. Адкрыццё выставы а 17-тай гадзіне.
Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя