На Падляшшы працягваецца адстрэл дзікоў
У мінулым годзе паляўнічыя адстралялі 1500 дзікоў на Падляшшы. Гэта cтолькі, колькі было запланавана, – паведамілі ў маршалкоўскай управе ваяводства. Паводле падляшскіх паляўнічых, гэтая колькасць павялічыцца ў 2016 годзе. Паводле старшыні камісіі сельскай гаспадаркі і аховы асяроддзя Стэфана Краеўскага, у маршалкоўскай управе хочуць, каб былі арганізаваны таксама калектыўныя паляванні.
– Звернемся з лістом да міністра, каб была згода на арганізацыю калектыўных паляванняў, а таксама з удзелам паляўнічых сабак. Добра, што запланаваныя новыя сродкі на пакупку дадатковых лядоўняў. А таксама будзе арганізаваны пералік дзікоў, якія на сёння рэальна знаходзяцца на тэрыторыі Падляшскага ваяводства.
Калектыўныя паляванні і павелічэнне адстрэлу дзікоў звязанае з абаронай перад афрыканскай чумой свіней. Да гэтай пары былі зафіксаваныя 84 выпадкі гэтай хваробы сярод дзікоў на Падляшшы.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток